Знайсці
19.09.2018 / 21:4239РусŁacБел

Навукоўцы: Праз 20 год у Брэсце зімы не будзе зусім 

У сеціве з'явілася аналітычная запіска «Агракліматычнае занаванне тэрыторыі Беларусі з улікам змянення клімату» (pdf) Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя. Некаторыя прагнозы проста агаломшваюць. 

Брэст, фота Wikimedia Commons

Аналіз дадзеных паказвае, што ў краіне істотна павялічваецца цёплы перыяд, калі тэмпература паветра большая або роўная нулю. Працягласць гэтага перыяду да 2041—2060 гадоў у сярэднім вырасце на 35 дзён і будзе вагацца ад 280 да 310 дзён.

А ў раёне Брэста сярэдняя працягласць цёплага перыяду з сумай тэмператур >=0°С складзе 365 дзён., г.зн. зімы не будзе.

Увесну і ўлетку колькасць ападкаў практычна не зменіцца, але вільготнасць летам будзе змяншацца за кошт павышэння тэмпературы паветра і выпарэння вады раслінамі.

Навукоўцы мяркуюць, што цеплазабеспячэнне вегетацыйнага перыяду яшчэ больш павялічыцца, а ў летні перыяд, з прычыны высокіх тэмператур і недахопу вільгаці, засушлівасць тэрыторыі будзе ўзрастаць, што прывядзе да зменаў у тэхналогіі вырошчвання шэрагу культур.

На малюнку паказаныя межы новых агракліматычных абласцей, якія ўтворацца ў выніку пацяплення да 2030 і 2050 года. Так, былая Цэнтральная вобласць, якая пакуль што існуе, да 2030 года фактычна распадзецца, а яе месца зойме былая Паўднёвая вобласць. Пры гэтым практычна на ўсёй тэрыторыі Беларусі з'явіцца магчымасць вырошчвання кукурузы на зерне, сланечніка. Новая агракліматычная вобласць прасунецца далёка на поўнач і зойме месца Паўднёвай, а на поўдні краіны з'явяцца яшчэ больш цёплыя агракліматычныя вобласці з сумамі тэмператур больш за 2800° С.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031