Знайсці
20.09.2018 / 12:3919РусŁacБел

Арганізатар свінгер-вечарынак адсядзеў 14 гадоў. Ён забіў адну дзяўчыну і згвалтаваў другую

У канцы чэрвеня АМАП уварваўся на свінгер-вечарыну пад Мінскам. Наведнікаў адвезлі ў міліцыю, пасля адпусцілі. Спачатку адпусцілі і арганізатара, Вячаслава Казанава, але пазней яго ізноў узялі пад варту. 

Вячаслаў Казанаў. Фота з яго старонкі ў Фэйсбуку

Чытайце: Спецназ уварваўся на вечарыну свінгераў пад Мінскам ВІДЭА

Спачатку следчыя паведамлялі, што Казанава падазраюць у арганізацыі заняткаў прастытуцыяй. Але пазней абвінавачванне змянілася. 19 верасня сілавікі паведамілі, што мужчыну, вядомага таксама як Слава Казанова, вінавацяць у сэксуальным гвалце.

Чытайце: Арганізатара свінгер-вечарынак ізноў затрымалі. Яго падазраюць яшчэ і ў сэксуальным гвалце

Шмат каго здзівіла такое жорсткае абыходжанне з аматарам свабоднага сэксу. Але высветлілася, што Казанаў быў асуджаны за два жорсткія злачынствы. У абодвух выпадках яго ахвярамі былі маладыя жанчыны. Адну з іх ён згвалтаваў. Другую — забіў нажом.

Падрабязнасці распавёў sb.by Аляксандр Азарэвіч, падпалкоўнік юстыцыі і былы следчы. Аказваецца «справа аб абгарэлых гузіках» — і ёсць гісторыя Вячаслава Казанава.

У 2001 годзе ў вёсцы пад Вілейкай затрымалі злачынцу. Малады хлопец прыйшоў да знаёмага забраць доўг. Дзверы яму адкрыла сястра даўжніка. Хлопец сышоў, але пасля вярнуўся і залез у хату праз акно. Там ён згвалціў дзяўчыну на вачах яе брата, забраў упрыгажэнні, гадзіннікі, грошы.

Злачынцу затрымалі ў той жа дзень. Гэта і быў Вячаслаў Казанаў.

У той вечар Вячаслаў быў п’яны. Але на допыце раптам паведаміў, што ён сведка яшчэ аднаго злачынства. І даў следчым адрас кватэры ў Вілейцы.

Там міліцыянты знайшлі цела дзяўчыны, з вока якой тырчаў нож.

Труп ляжаў у ванне больш за месяц.

Следчыя пачалі высвятляць абставіны забойства. Затрыманы Казанаў расказваў, што забітая дзяўчына — яго знаёмая. Маўляў, ён сустракаўся з ёй. У адзін з вечароў дзяўчына папрасіла яго сысці. Хлопец нібыта выйшаў з кватэры, але спазніўся на апошні аўтобус і вырашыў вярнуцца. А ў кватэры заспеў труп сваёй каханкі і яе былога мужа.

Мужа затрымалі, але стала зразумела, што ён не забіваў дзяўчыну. Затое падчас агляду памяшкання, дзе жыў Казанаў, у печы знайшлі абгарэлыя металічныя гузікі. Супаставілі з аповедам новай каханкі затрыманага гвалтаўніка-«сведкі»: жанчына казала, што той увесь час хадзіў у скураной куртцы. А пасля тая кудысьці знікла.

Следчыя сталі здагадвацца, што менавіта хлопец здзейсніў забойства. А пасля ён прызнаўся сам.

На той момант ён жыў з жанчынай.У іх было агульнае дзіця, але гэта не перашкаджала Вячаславу мець стасункі з іншымі. Адна з такіх дзяўчат і стала ахвярай.

Казанаў расказаў, што начаваў у знаёмай. Яна разбудзіла яго і завяла размову пра стасункі. Маўляў, патрабавала, каб ён ажаніўся з ёй і кінуў сваю сужыцельку і дзіця. Пачалася сварка, якая перайшла ў бойку. Гаспадыня кватэры нібыта схапілася за сякеру і ўдарыла хлопца па плячы. Той схапіў нож, ударыў яе і патрапіў у вока. Пераконваў, што выпадкова. Дзяўчына загінула адразу ж.

Потым Казанаў перацягнуў цела ў ванну, накрыў халатам і пайшоў. На адсутнасць загінулай не звярталі ўвагі: суседзі ведалі, што яна перыядычна ездзіла на лячэнне або на працу ў Мінск — магла адсутнічаць да трох тыдняў.

А вопратку, якая была на ім у той вечар — у тым ліку і куртку — хлопец спаліў дома ў печы.

Суд прызнаў хлопца вінаватым і ў згвалтаванні, і ў забойстве. Злачынца атрымаў 17 гадоў калоніі.

Вызваліўся Казанаў раней. У 2015 годзе ён выйшаў па ўмоўна-датэрміновым. Пераехаў у Мінск, дзе пэўны час намагаўся займацца бізнэсам. Ішло не вельмі. 

Паралельна, як казаў сам Казанаў, ён арганізоўваў свінгер-вечарыны. Але, настойваў Вячаслаў, гэта было хобі. Грошай на такіх вечарынах ён не зарабляў.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031