Знайсці
18.09.2018 / 16:446РусŁacБел

Работнікаў Лунінецкага райпа абавязваюць закупляцца ў сваіх крамах

Зялёныя аркушы з пячаткамі райпа прызначаны для разліку ў крамах сваёй гандлёвай сеткі, паведамляе «Медыя-Палессе».

Такія «сертыфікаты» выдаюць работнікам Лунінецкага райпа.

Пра падобнае «ноу-хау» паведамілі чытачы і даслалі фатаграфію «сертыфікатаў».

Чытачы кажуць, што суму пакупак аднімуць з заробку.

Выглядае «сертыфікат» як звычайны аркуш А4 зялёнага колеру, разрэзаны на некалькі частак. На ім пазначана назва арганізацыі — Лунінецкае райпа, нумар дакумента (яго на фота прыкрылі ў мэтах прыватнасці) і сума.

На так званым «сертыфікаце» напісана: «Сертыфікат прад'яўляецца як сродак аплаты работнікам сістэмы ў прадпрыемствах рознічнага гандлю Лунінецкага райпа». На аркушы стаіць пячатка спажывецкага таварыства і тэрмін дзеяння.

Абураныя чытачы распавялі, што атрымалі такія «сертыфікаты» нядаўна, і атаварыць іх трэба па 30 верасня ўключна. Гэта значыць, купіць у крамах райпа на працягу практычна дзесяці дзён тавараў на 50, 70 або 100 рублёў, у залежнасці ад сумы атрыманых сертыфікатаў.

Калі ва ўладальніка такога «сертыфіката», напрыклад, на 10 рублёў, а сума пакупкі меншая, рэшту ў краме ніхто не верне.

На думку чытачоў, такія захады райпа робіць, каб утрымаць пакупніка пры большай канкурэнцыі — неўзабаве ў горадзе запрацуе буйны магазін іншай гандлёвай сеткі.

З просьбай пракаментаваць падобнае рашэнне Медыя-Палессе накіравала ў Лунінецкае райпа пісьмовы запыт, па тэлефоне аператыўна растлумачыць сітуацыю ў адміністрацыі прадпрыемства не пажадалі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
12345
6789101112
13141516171819
20212223242526
2728293031