Знайсці
18.09.2018 / 16:2310РусŁacБел

Віталь Зыблюк: Як польскія памежнікі гвалтоўна беларусізаваліся

Журналіст Віталь Зыблюк напісаў у сваім фэйсбуку пра выпадак з польскімі памежнікамі ў польскім лесе непадалёк ад Беларусі.

Да журналіста падышлі 2 памежніцы насустрач. Спынілі і пачалі доўгую праверку, хоць да пераходу засталося кіламетраў 15.

Хвілін праз 30 Віталю Зыблюку прынеслі на подпіс паперку па-беларуску: «Растлумачэнне аб правілах і парадку ажыццяўлення кантролю легальнасці знаходжання іншаземцаў на тэрыторыі Рэспубліка Польшча».

«Гвалтоўная беларусізацыя ад польскіх памежнікаў. Нават настрой паднялі: яшчэ мова наша не згінэла!»

— піша журналіст.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930