Знайсці
18.09.2018 / 14:30РусŁacБел

«Школа нянь» адкрылася ў Мінску

Спецыяльны курс падрыхтоўкі для працы з дзецьмі «Школа нянь» адкрыўся ў верасні ў сетцы цэнтраў развіцця «Бэбі-клаб» у Мінску. Курс накіраваны на падрыхтоўку прафесійных спецыялістаў, якія змогуць аказваць паслугі нянь як на пастаяннай, так і на часовай аснове.

«Па статыстыцы, кожная трэцяя сям'я ў Мінску звяртаецца па дапамогу да нянь. Бывае, што паслугі патрабуюцца на пастаяннай аснове, калі абое бацькі працуюць. Але здараецца, што няня патрэбна час ад часу. І бацькі ў аўральным рэжыме шукаюць чалавека, які «паглядзіць» за дзіцём: звяртаюцца па дапамогу да бабуляў-дзядуляў, сябровак, мамаў іншых малых… Прафесійных спецыялістаў па доглядзе дзяцей вельмі мала — гэта дэфіцыт у Беларусі. Мы плануем, што «Школа нянь» дапаможа выправіць сітуацыю», — адзначаюць у «Бэбі-клабе».

Для таго, каб стаць слухачом курса, неабходна мець педагагічную або медыцынскую адукацыю. У праграме навучання спосабы працы з дзецьмі па аўтарскіх методыках, метадзе Марыі Мантэсоры, ТРВЗ педагогікі. Асаблівая ўвага надаецца асновам медыцынскай падрыхтоўкі, якую чытае доктар-педыятр. Навучанне ў школе складае 12 акадэмічных і 12 практычных гадзін. У канцы навучання выдаецца сертыфікат.

Акрамя «Школы нянь», сетка цэнтраў дзіцячага развіцця «Бэбі-клаб» запусціла паслугу «Ёсць няня!», арыентаваную на бацькоў дзяцей розных узростаў. Непасрэдна няні прыглядаюць за немаўлятамі і дашкольнікам, гуляюць і развіваюць дзяцей. Бэбісітары дапамогуць паглядзець за школьнікамі, завесці на трэніроўку, забраць пасля школы або гурткоў. А гувернёр дадаткова да нагляду прапрацуе са школьнікамі хатняе заданне, пройдзецца па пройдзеным матэрыяле, прыбярэ прабелы ў ведах.

Усе абавязкі агаворваюцца ў індывідуальным парадку з улікам патрэбаў і ўзросту кожнага дзіцяці.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера