Знайсці
18.09.2018 / 14:2024РусŁacБел

4-гадовая дзяўчынка са Скідзеля спіць пад дзвярыма кватэры ФОТАФАКТ

Дзяўчынку, якая заснула пад дзвярыма, заўважылі суседзі. Ёй 3 ці 4 гады.

Сям’я праблемная, у ёй адбываюцца пастаянныя скандалы. Суседзі, якія знайшлі дзіця, паспрабавалі дагрукацца да бацькоў дзяўчынкі. Бацька лаяўся мацюкамі з кватэры, але дзверы не адчыніў, паведамляе сайт Гродна 015.by.

Пазней Сяргей Базянкоў, намеснік начальніка аддзялення міліцыі, паведаміў, што калі міліцыя прыехала, то дзяўчынка ўжо была ў кватэры. Базянкоў кажа, што гэта звычайная шараговая сям’я. Але чаму дзіця спіць на ганку, бацька патлумачыць не змог.

Праўда, суседзі кажуць, што бачылі, як добра п’яны бацька шпацыруе з дачкой. На заўвагі ён адказваў мацюкамі.

Цяпер сям’ю правераць сацыяльныя службы і органы апекі.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031