Знайсці
18.09.2018 / 14:0123РусŁacБел

Лукашэнка: «Калі Літва не вельмі хоча з намі супрацоўнічаць, трэба рабіць упор на Латвію»

Shutterstock.com

Кіраўнік Беларусі прызначыў Васіля Марковіча паслом у Латвіі, паведаміла прэс-служба кіраўніка дзяржавы. Марковіч зменіць на гэтай пасадзе Марыну Даўгаполаву.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў вялікі патэнцыял у развіцці супрацоўніцтва з Латвіяй. «Вы разумееце, што выхаду да мора ў нас няма і калі Літва не вельмі хоча з намі супрацоўнічаць, так трэба рабіць упор на Латвію. Трэба зрабіць так, каб гэтая рэспубліка задавальненне атрымлівала ад супрацоўніцтва з Беларуссю. Мы людзі прыстойныя, абавязковыя, яны гэта ведаюць. І калі яны пойдуць нам насустрач па многіх пытаннях, якія мы ім прапануем, яны будуць мець пэўны (і немалы) эфект», - заявіў Лукашэнка.

«Яны адчулі, што не ўсё вырашаецца ў Бруселі. Так, добра, напэўна, ім у Еўрасаюзе. Але не ўсё можна вырашыць. ЕС падтрымае нейкі час, а потым трэба зарабляць самім. І разам мы можам зарабіць. І, самае галоўнае для нас, праз Латвію мы можам забяспечыць бесперашкодны нармальны выхад да мора з выгадай для сябе. І ў гэтым кірунку мы павінны працаваць», - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930