Знайсці
17.09.2018 / 17:5337РусŁacБел

Расіянін купіў кватэру ў цэнтры Мінска за $1,3 мільёна — гэта рэкорд за тры гады

У жніўні 2018 года ў Мінску была зарэгістраваная ўгода па продажы кватэры за $1,3 мільёна. За такія грошы была прададзена нерухомасць у доме за плошчай Перамогі па адрасе Румянцава, 5.

Дом-рэкардмен пасярэдзіне. У ім усяго чатыры кватэры. Фота з панарамы Яндэкса.

Кватэра вялізная, каля 250 квадратных метраў. Такім чынам, метр каштаваў больш за $5130. Праўда, у камплекце ідзе яшчэ і машына-месца ва ўнутранай паркоўцы.

Як паведамляе Realt.by, гэта другая па велічыні сума за апошнія пяць гадоў. Рэкорд належыць кватэры ў тым жа доме, якая ў верасні 2014 года была набытая за $1,448 мільёна. Што праўда, тая кватэра была значна большая па плошчы — ажно 360 квадратных метраў.

Як стала вядома «Нашай Ніве», купец — 50-гадовы непублічны расеец. Раней кватэра належала 47-гадовай расіянцы з такім самым прозвішчам. Магчыма, гаворка вядзецца пра сямейныя справы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031