Знайсці
17.09.2018 / 16:4615РусŁacБел

У Нямеччыне цягнік на вадародным паліве выканаў першы рэйс

Першы ў свеце цягнік на вадародных паліўных элементах Coradia iLint выканаў у нядзелю, 16 верасня, свой тэставы рэйс у Брэмерфёрдзе (зямля Ніжняя Саксонія). Ужо з 17 верасня ён выйдзе на стандартны маршрут і звяжа гэты горад з Куксхафенам, Брэмерхафенам і Букстэхудэ, паведамляе DW.

На даху ўстаноўлена цыстэрна з вадародным палівам і паліўны элемент. Ён пераўтварае энергію вадароду ў электрычны ток і не шкодзіць навакольнаму асяроддзю. Цягнік у стане развіць хуткасць да 140 кіламетраў у гадзіну. На адной запраўцы Coradia iLint можа пераадолець да тысячы кіламетраў.

Цягнік на вадародных паліўных элементах Coradia iLint. Фота: Alstom.

Транспартны сродак быў распрацаваны і выраблены ў нямецкім горадзе Зальцгіцэр французскай кампаніяй Alstom — еўрапейскім першапраходцам у галіне высакахуткасных электрацягнікоў.

З 2021 года 14 такіх цягнікоў будуць выконваць рэгулярныя рэйсы па маршруце Букстэхудэ — Куксгафэн.

Зямельнае транспартнае міністэрства плануе ў найбліжэйшай будучыні цалкам замяніць дызельныя рэгіянальныя цягнікі вадароднымі. Раней паведамлялася, што на гэтыя мэты выдзелена 81,3 мільёна еўра.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031