Знайсці
17.09.2018 / 16:277РусŁacБел

Стала вядома, як будуць выглядаць новыя банкноты еўра ФОТЫ

Еўрапейскі Цэнтральны банк (ЕЦБ) упершыню паказаў узоры новых банкнот вартасцю €100 і 200, якія выпусцяць у абарот 28 мая 2019 года.

Фота: ecb.europa.eu.

Ад старых банкнот новыя, з серыі «Еўропа», адрозніваюцца, у прыватнасці, больш буйным і выразным малюнкам наміналаў, актыўным выкарыстаннем у дызайне рэльефных малюнкаў і надпісаў, якія змяняюць колер, а таксама размяшчэннем на іх партрэта фінікійскай царэўны Еўропы (у выглядзе галаграмы і вадзянога знака) і дадатковых элементаў. Колер купюр застаўся ранейшым.

Фота: ecb.europa.eu.

А вось новыя банкноты вартасцю €500, якія, на думку Цэнтрабанка, занадта спрашчаюць вядзенне супрацьзаконнай дзейнасці, вырашана не выпускаць.

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера