Знайсці
17.09.2018 / 13:5919РусŁacБел

Камунальнікі просяць мінчукоў заключыць дамовы на ацяпленне. Што будзе, калі гэтага не зрабіць

liveinternet.ru

На пад'ездах дамоў у Мінску з'явіліся абвесткі пра тое, што ўласнікі жылля павінны схадзіць у ЖЭС і «скласці індывідуальныя дамовы на аказанне паслуг па цеплазабеспячэнні для патрэб ацяплення і/або гарачага водазабеспячэння». Зрабіць гэта трэба да 1 кастрычніка. Finance.tut.by даведаўся, што будзе, калі такую дамову не заключыць.

Абвесткі пра заключэнне дагавораў на ацяпленне з'явіліся не на ўсіх пад'ездах. Нягледзячы на гэта, схадзіць у ЖЭС і падпісаць дакумент да 1 кастрычніка трэба ўсім, адзначаюць у «Мінсккамунцепласетцы».

Раней КУП ЖКГ заключалі дамовы з уладальнікамі кватэр на ўсе паслугі, акрамя цеплазабеспячэння: на тэхнічнае абслугоўванне жылога дома, тэхнічнае абслугоўванне ліфта, капрамонт і іншыя. Цяпер вырашылі ўпарадкаваць адносіны паміж заказчыкам і выканаўцам і ў гэтым пытанні. Бо па законе «Аб абароне правоў спажыўцоў жыллёва-камунальных паслуг» і іншых нарматыўна-прававых актах цеплазабеспячэнне — асноўная жыллёва-камунальная паслуга і аказвацца павінна па дамове.

Арганізацыі ЖКГ склалі спецыяльную дамову, дзе прапісалі правы, абавязкі і адказнасць пастаўшчыкоў і спажыўцоў паслугі, правілы яе аплаты. Гэта, на думку спецыялістаў, дапаможа спажыўцам больш канкрэтна прад'яўляць прэтэнзіі, калі які-небудзь з пунктаў дамовы на аказанне паслугі будзе парушацца.

Што ж будзе, калі такую дамову не заключыць або заключыць пазней устаноўленага тэрміну?

— Нічога за гэта не будзе. Паслуга усё роўна будзе прадастаўляцца і плаціць за яе людзі будуць, як і раней, па факце, - патлумачылі нам ў УП «Мінсккамунцепласетка». - Па сутнасці, гэта фармальнасць, але хацелася б, каб усё было ўзаконена. Каб людзі ў выпадку чаго ведалі, куды звяртацца, адказнасць таго ж ЖКГ перад спажыўцом. Патрэбна папера, дзе будзе прапісана, хто і што павінен рабіць, і будуць стаяць подпісы.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера