Знайсці
17.09.2018 / 13:323РусŁacБел

Футбаліст завяршыў кар'еру проста ў перапынку матча

Фота з твітара Вонты Дэвіса

Корнербек клуба (размова пра амерыканскі футбол) Нацыянальнай футбольнай лігі (НФЛ) «Бафала Білс» амерыканец Вонта Дэвіс пакінуў стадыён у перапынку матчу супраць «Лос-Анджэлес Чарджэрс», пасля чаго абвясціў пра завяршэнне кар'еры. 

Футбаліст падчас перапынку накіраваўся ў распранальню, пераапрануўся і пакінуў стадыён. Адзін з аднаклубнікаў Дэвіса назваў яго паводзіны «абсалютна непаважлівымі». «Білс» саступілі ў гэтай сустрэчы 6:28. Пазней, сам гулец патлумачыў тое, што здарылася, апублікаваўшы пост у Instagram.

Паводле яго слоў, за дзесяцігадовую кар'еру ён прайшоў праз чараду траўмаў і аперацый, прымушаючы сваё цела быць гатовым да кожнай гульні. «Калі я выйшаў у гэты вечар на поле я жорстка і хутка сутыкнуўся з рэальнасцю: я зразумеў, мне тут больш не месца», - падкрэсліў 30-гадовы спартсмен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930