Знайсці
17.09.2018 / 12:121РусŁacБел

Мінскі ліцэіст выйграў турнір па сёгі ў Празе

Вучань менскага ліцэю пры БДУІР Антон Старыкевіч на турніры па сёгі, які днямі адбыўся ў Празе, пацьвердзіў высокі рэйтынг беларусаў у старажытнай японскай гульні, піша Радыё Свабода.

Сёгі (гульню часам называюць «японскімі шахматамі») згадваецца ў VIII стагодзьдзі, а першыя археалягічныя знаходкі фігурак сёгі адносяць да XI стагодзьдзя.

Цяпер беларуская школа сёгі — адна з самых моцных, дастаткова сказаць, што ў топе-10 найлепшых гульцоў Эўропы — шасьцёра беларусаў, а Сяргей Карчыцкі займае ў ім 1-е месца.

На апошнім чэмпіянаце сьвету, які прайшоў сёлета ў ліпені ў Бэрліне і сабраў 128 удзельнікаў, менчукі Вінцэнт Танян і Антон Старыкевіч занялі адпаведна 3-е і 5-е месца.

А на цяперашнім турніры ў Празе (удзельнічалі гульцы ўсіх узроставых катэгорый, у тым ліку і зь Японіі) Антон Старыкевіч стаў першым.

«Я зацікавіўся сёгі пяць гадоў таму, калі прыйшоў у Менскі палац моладзі, — расказвае Антон. — Тады там быў клюб сёгі, якім кіраваў Сяргей Лысенка.

Гульня ў цэлым падобная да традыцыйных шахматаў, але мае свае асаблівасьці. Галоўнае адрозьненьне: калі ў шахматах зьбітая фігура выходзіць з гульні, дык у сёгі, узяўшы фігурку праціўніка, ты можаш у які заўгодна момант ёю скарыстацца.

Некаторыя фігуры падобныя на шахматныя — кароль, вышнік, вежа, конь, хоць і рухаюцца крыху інакш. Але ёсьць і іншыя, напрыклад залаты генэрал, які можа ісьці на ўсе клеткі вакол сябе, акрамя як наўскасяк назад, альбо кап’ё — гэтая фігура можа ісьці ўперад на якую заўгодна колькасьць клетак. Цяпер я наведваю клюб сёгі «Гінкамуры», што ва Ўруччы, які ўзначальваюць Сяргей і Андрэй Лысенкі і Яраслаў Кандратаў».

У сёгі гуляюць як мужчыны, так і жанчыны, прычым могуць праходзіць і зьмяшаныя турніры. Галоўны прыз у онлайн-турніры — паездка ў Японію — даецца толькі жанчынам. Ну а Антон павязе ў Менск у якасьці прызу, акрамя чэмпіёнскага кубка, сапраўдную японскую дошку сёгі, зробленую з каі — дрэва, якое ўжо нельга высякаць.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930