Знайсці
17.09.2018 / 11:519РусŁacБел

Падазраваны ў ранейшым замаху на Захарчанку распавёў аб сваёй вярбоўцы

Падазраваны ў замаху на кіраўніка самаабвешчанай Данецкай народнай рэспублікі (ДНР) Аляксандра Захарчанку, які прадставіўся Аляксандрам Пагарэлавым, распавёў, што яго ў 2014 годзе ў Кіеве завербаваў супрацоўнік Службы бяспекі Украіны (СБУ). Відэа допыту, якое прадаставіла «Міністэрства дзяржбяспекі» (МГБ) ДНР, апублікаваў тэлеканал «Звезда». 

Як адзначае тэлеканал, Пагарэлаў быў затрыманы ў 2017 годзе, аднак пасля гібелі Захарчанкі супрацоўнікі МГБ вырашылі апублікаваць запіс допыту падазраванага. 

«Я абраў сабе пазыўны «Легіянер» і падпісаў пагадненне аб супрацоўніцтве з украінскай спецслужбай», - распавёў затрыманы. 

Па словах Пагарэлава, ён быў завербаваны з мэтай «ліквідаваць кіраўніка ДНР». Ён адзначыў, што месцам здзяйснення тэракту быў абраны рэстаран «Пушкін», у прыбіральні якога ён уласнаручна ўсталяваў выбуховае прыстасаваньне, вырабленае тэхнічнымі спецыялістамі СБУ. Пагарэлаў удакладніў, што ў бомбе была ўстаноўлена відэакамера.

Таксама ён расказаў, што яму было вядома аб дзеяннях іншай дыверсійнай групы на тэрыторыі ДНР, мэтай якой таксама з'яўлялася ліквідацыя Захарчанка. Пагарэлаў заявіў, што гэтая група падчас тэракту павінна была выкарыстоўваць «цалкам новую сістэму дыстанцыйнага выбуховага прыстасавання».

РБК

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера