Знайсці
17.09.2018 / 11:485РусŁacБел

У лесе пад Мінскам хлопец угаварыў 16-гадовую дзяўчыну пакаштаваць псіхатроп, а калі ёй стала кепска, збег

Цяпер яму пагражае да 10 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе прэс-служба УУС Мінаблвыканкама. 

У ліпені ў міліцыю паступіла паведамленне з Мінскай абласной дзіцячай клінічнай бальніцы. Дактары распавялі, што да іх трапіла 16-гадовая жыхарка Стоўбцаў з прыкметамі наркатычнай перадазіроўкі. 

Міліцыя высветліла, што 16 ліпеня дзяўчына са сваім 18-гадовым знаёмым выехалі ў лес каля вёскі Каралёў Стан Мінскага раёна, дзе была псіхатропная схованка. Забраўшы «закладку», хлопец угаворамі і асабістым прыкладам угаварыў непаўнагадовую паспрабаваць псіхатроп. Пасля гэтага дзяўчына адчула сябе дрэнна, а малады чалавек збег. Дзяўчыну ў неадэкватным стане выявілі мясцовыя жыхары, якія паведамілі пра яе медыкам. У бальніцы дыягнаставалі «перадазіроўку псіхатропнымі рэчывамі». 

«З'явіліся падставы меркаваць, што 18-гадовы фігурант меў намер схіліць непаўнагадовую да ўжывання псіхатропнага рэчыва. Гэтым ён разлічваў выклікаць нарказалежнасць, каб юная сяброўка стала спажыўцом і, адпаведна, кліентам для далейшага збыту», — распавялі ў міліцыі. 

Асобу маладога чалавека ўдалося выявіць. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па ч. 2 арт. 331 КК Беларусі (скхіленне да ўжывання наркатычных рэчываў, псіхатропных рэчываў або іх аналагаў). Санкцыя артыкула прадугледжвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам ад 3 да 10 гадоў.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930