Знайсці
17.09.2018 / 06:38128РусŁacБел

Шуневіч: Аўтарызацыя ў інтэрнэце дысцыплінуе грамадства. За кожны ўчынак чалавек павінен адказваць

Такое меркаванне ў праграме «Галоўны эфір» на тэлеканале «Беларусь 1» выказаў міністр унутраных спраў Беларусі Ігар Шуневіч, піша БелТА.

На думку кіраўніка МУС, любая сацыяльная дзейнасць павінна адбывацца па пэўных правілах, калі гэтых правілаў няма, то адбываецца анархія, безуладдзе і прыніжэнне правоў, свабод і асобы грамадзяніна.

«Калі такіх правіл няма, то яны павінны быць распрацаваны. Гэта маё меркаванне. Адказнасць за здзяйсненне супрацьпраўных дзеянняў не важна ў якой сферы, вобласці або форме павінна наступаць, безумоўна. Аўтарызацыя ў інтэрнэце дысцыплінуе грамадства, карыстальнікаў у сетцы.

Бо, давайце прызнаемся, інтэрнэт зараз — гэта зона абсалютна безадказных паводзінаў, выказванняў, меркаванняў, абраз, распаўсюджвання паклёпу, здзяйснення шэрагу канкрэтных крымінальных злачынстваў, адміністрацыйных правапарушэнняў. За кожны ўчынак чалавек павінен адказваць, асабліва калі ён парушае нечыя правы, інтарэсы. Зыходзячы з гэтага, лічу мэтазгодным, правільным і своечасовым вырашэнне пытання аб ідэнтыфікацыі ўдзельнікаў гэтага працэсу. Гэта значыць ўсёдазволенасці ў нейкай ступені будзе пастаўлены бар'ер», - адзначыў Ігар Шуневіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930