Знайсці
17.09.2018 / 06:2518РусŁacБел

Кандыдат ад КПРФ перамагаў на выбарах у Прымор'і пасля падліку 95% галасоў з розніцай 5%. А ў выніку прайграў

16 верасня ў Прымор'і адбыўся другі тур губернатарскіх выбараў. На іх упэўнена лідзіраваў кандыдат ад КПРФ Андрэй Ішчанка — пасля апрацоўкі 95% пратаколаў з выбарчых участкаў ён набіраў 51,6%, а яго супернік ад «Адзінай Расіі» Андрэй Тарасенка — 45,8%.

Пасля гэтага разрыў стаў рэзка скарачацца, прычым пасля апрацоўкі 97,87% пратаколаў анлайн-табло ў ЦВК не абнаўлялася каля гадзіны. За гэты прамежак — з 98,77% да 99,03% апрацаваных пратаколаў — колькасць галасоў за Ішчанку скарацілася на 5, а за Тарасенку — павялічылася на 13,5 тысяч, і адзінарос вырваўся наперад. Калі было апрацавана 99,1% — ён стаў недасягальны.

 У падлік галасоў умяшаліся паліцыя і МНС

У прыватнасці, да будынка, дзе размяшчаецца выбарчая камісія Савецкага раёна Уладзівастока, прыбыў пажарны разлік, а ля ўваходу ў будынак сталі супрацоўнікі МНС.

Па словах прадстаўнікоў КПРФ, дадзены ТВК зацягваў з абвяшчэннем вынікаў галасавання ў раёне, бо яго супрацоўнікі перапісваюць пратаколы. А калі назіральнікі ад камуністаў адмовіліся пакінуць будынак, на месца прыбылі пажарныя, заявіўшы, што ім паступіў сігнал аб узгаранні на трэцім паверсе і неабходна пачаць эвакуацыю.

Падобная сітуацыя склалася і ў іншых гарадах. Паведамляецца, што будынак ТВК Усурыйскай гарадской акругі ачэплены супрацоўнікамі паліцыі. Туды спрабавалі трапіць дэпутат Заканадаўчага сходу Анатоль Далгачоў і дэпутат Дзярждумы Юрый Афонін, але ім адказалі, што гэта немагчыма, бо «зламаны замок».

Назіральнікі ад КПРФ абвясцілі галадоўку ў будынку ТВК Арцёма, бо ім адмовіліся выдаць выніковы пратакол камісіі. Пра гэта паведамілі ў маскоўскім штабе КПРФ.

Даведаўшыся пра змяненне сітуацыі, Ішчанка напісаў у «Фэйсбуку», што таксама абвяшчае галадоўку.

«Магія лічбаў мне прарочыць правал з адрывам менш за працэнт. Сябры, у нас з вамі крадуць галасы, абаронім нашую перамогу зараз! Я абвяшчаю бестэрміновую забастоўку падманутых выбаршчыкаў», — піша кандыдат у губернатары ад КПРФ

Бі-бі-сі

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930