Знайсці
16.09.2018 / 20:5615РусŁacБел

Крэмль у шоку: пратэжэ Пуціна прайграе губернатарскія выбары

Андрэй Тарасенка. Фота kremlin.ru.

Паводле папярэдніх вынікаў, камуніст Андрэй Ішчанка атрымлівае перамогу ў другім туры губернатарскіх выбараў у Прымор'і. Яшчэ тыдзень таму Пуцін казаў ягонаму суперніку-адзінаросу, што ўсё будзе «у парадку».

Па выніках апрацоўкі 95% бюлетэняў Ішчанка набірае 51,6% галасоў. Ён лідзіруе з адрывам у 6% ад свайго суперніка, в.а. губернатара Андрэя Тарасенкі.

Пасля вяртання губернатарскіх выбараў у Расіі ў 2012 годзе другі тур здараўся толькі аднойчы, у 2015 годзе, калі ў Іркуцкай вобласці перамог кандыдат-камуніст Сяргей Леўчанка.

Па выніках гэтага галасавання Прымор'е стала адным з чатырох рэгіёнаў, дзе дзейсныя губернатары не набралі 50% галасоў і быў прызначаны другі тур выбараў.

Аднак лічылася, што з чатырох рэгіёнаў - Хакасіі, Хабараўскага краю, Уладзімірскай вобласці і Прымор'я - менавіта ў Тарасенкі самыя высокія шанцы на перамогу.

Па-першае, Тарасенка не проста быў прызначаны в.а. губернатара Уладзімірам Пуціным у канцы 2017 года. Пуцін асабіста падтрымаў яго яшчэ і напярэдадні другога тура.

Па-другое, па выніках першага тура Тарасенка набраў больш галасоў, чым яго супернік-камуніст: 46,57% супраць 24,64% у Ішчанкі.

Аднак 16 верасня яго супернік Ішчанка лідзіраваў на працягу ўсяго падліку галасоў.

Тарасенка ўзначальвае Прымор'е з кастрычніка мінулага года, на гэтую пасаду яго прызначыў Уладзімір Пуцін. Ужо пасля першага тура выбараў Пуцін прыехаў у рэгіён, дзе на гэтым тыдні прайшоў Усходні эканамічны форум.

Падчас паездкі прэзідэнт сустрэўся з Тарасенкам. «Андрэй Уладзіміравіч, мы пра выбары казаць цяпер не будзем або, можа быць, у канцы. Ведаю, што ў вас другі тур мае быць. Усё, думаю, будзе ў парадку», - сказаў яму Пуцін.

Блізкі да штаба Тарасенкі паліткансультантам Аляксей Модзін патлумачыў bbc.com, што галоўная прычына другога тура - прапанова ўрада павысіць пенсійны ўзрост, якая справакавала рост пратэстных настрояў.

Канцоўку кампаніі Тарасенкі ўскладнілі і два тайфуны, якія абрынуліся на Прымор'е.

Крыніца Бі-бі-сі, блізкая да Адміністрацыі прэзідэнта РФ, сцвярджае, што параза Тарасенкі ўспрымаецца ў Крамлі як шок і будзе лічыцца правалам.

«Ад 2004 года гэта першы выпадак, калі прайграў кандыдат, асабіста, непасрэдна падтрыманы Пуціным (перад другім турам). У апошні раз гэта было, калі Аляксандр Сурыкаў прайграў у Алтайскім краі ў 2004 годзе. …пакараюць ўсіх», - мяркуе суразмоўца Бі-бі-сі.

Адзінаросы ўжо заявілі пра вялікую колькасць парушэнняў з боку КПРФ - у тым ліку пра подкуп і так званыя каруселі, калі выбаршчыкі галасуюць на некалькіх участках.

Падобныя выпадкі яны маюць намер аспрэчыць у судзе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера