Знайсці
16.09.2018 / 20:336РусŁacБел

У працы плацежных тэрміналаў адбыліся збоі. У некаторых крамах і на запраўках не прымаюць карткі

У Беларусі з'явіліся праблемы ў працы некаторых плацежных тэрміналаў. Чытачы tut.by паведамляюць, што з-за збояў адчуваюць складанасці пры аплаце тавараў і паслуг банкаўскімі карткамі, у тым ліку ў гандлёвых сетках і на аўтазапраўках.

- У Мінску на Усходзе і ва Уруччы не абслугоўваюцца банкаўскія карты ў банкаматах і крамах, - паведамляе адзін з карыстальнікаў. Іншы карыстальнік адзначае, што «жонка не змагла талончыкі на тралейбус купіць у «Белсаюздруку». «У «Замкаддзі» таксама ў краме тэрміналы не працуюць», — паведамляе яшчэ адзін карыстальнік.

Чытачы таксама адзначаюць, што не могуць разлічыцца банкаўскай карткай у некаторых гандлёвых сетках, а таксама на аўтазапраўках. Аб праблемах паведамляюць жыхары Мінска і Гомеля.

- У «Еўраопце» адваліліся плацяжы па картах, - адзначае карыстальнік.

Так, у кол-цэнтры гандлёвай сеткі «Еўраопт» пацвердзілі, што на працягу дня адзначаюцца тэхнічныя збоі ў прыёме аплат банкаўскімі карткамі, праблемы паўсталі не толькі ў Мінску.

У кол-цэнтры банкаўскага працэсінгавага цэнтра патлумачылі, што збоі адбыліся з тэрміналамі фірмы «Тусон».

- Праблемы з тэрміналамі назіраюцца. Калі будуць ліквідаваныя збоі - мы не маем інфармацыі. Збоі адбыліся з тэрміналамі фірмы «Тусон», - растлумачылі ў кол-цэнтры банкаўскага працэсінгавага цэнтра.

Аператыўна звязацца з прадстаўнікамі кампаніі «Тусон» у нядзелю ўвечары не ўдалося. На сайце кампаніі гаворыцца, што сярод яе кліентаў - банкі, рознічныя крамы, крамы-склады, сеткі аптэк, рэстараны, бары, кавярні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930