Знайсці
16.09.2018 / 18:305РусŁacБел

42 кіламетры за дзве гадзіны: кеніец паставіў новы сусветны рэкорд у марафоне

Кенійскі лёгкаатлет Эліуд Кіпчоге паставіў новы сусветны рэкорд падчас Берлінскага марафона: яму ўдалося прайсці дыстанцыю за 2 гадзіны 1 хвіліну і 39 секунд, піша bbc.com.

Да гэтага найлепшым вынікам - 02:02:57 - лічыўся час, паказанае іншым кенійцам - Кімета - у 2014 годзе.

«Гэта было цяжка, - прызнаецца Кіпчоге. - Я ішоў за сваёй мэтай, давяраў сваёй праграме падрыхтоўкі і свайму трэнеру. Усё гэта дапамагло мне дадаць на апошніх кіламетрах».

Летась Кіпчоге паказаў яшчэ лепшы вынік - 02:00:25, - аднак рэкорд не быў залічаны з-за выкарыстання спецыфічных тэхналогій, рэкамендаваных для афіцыйных спаборніцтваў.

Усе тры прызавыя месцы на Берлінскім марафоне занялі кенійскія спартсмены.

У спаборніцтвах сярод жанчын таксама перамагла кенійка: вынік Глэйдыс Чэроні - 02:18:11.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930