Знайсці
16.09.2018 / 18:082РусŁacБел

Пад Лельчыцамі чатыры кабеты пайшлі ў журавіны і зніклі 

Пра гэта паведамляе сайт УУС Гомельскага аблвыканкама. Учора, 15 верасня а 22.50 у Лельчыцкі РАУС паступіла паведамленне ад жыхара Турава Жыткавіцкага раёна. Мужчына паведаміў пра тое, што зніклі чатыры жанчыны: 1964, 1936, 1937 і 1941 года нараджэння. Сяброўкі а 7.40 пайшлі ў лес каля в. Сымоніцкі Млынок Лельчыцкага раёна і іх месцазнаходжання невядома.

Для вышуку зніклых быў узняты асабісты склад Лельчыцкага РАУС, прыцягнутыя сілы работнікаў МНС, леснікоў, грамадскасці. Пошукі працягваліся ўсю ноч. Вельмі дапамаглі леснікі. Без іх практычна немагчыма арыентавацца ў густых лясах раёна. На шчасце, усё скончылася добра.

16 верасня ў 11.00 гадзін жанчыны былі знойдзеныя за 5 кіламетраў ад вёскі Тонеж Лельчыцкага раёна. Іх стан ацэньваецца як здавальняючы. Яны зайшлі так далёка, бо адна з іх да пераезду ў Жыткавіцкі раён пражывала ў гэтых месцах. Таму і прапанавала сяброўкам адправіцца ў лес збіраць журавіны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930