Знайсці
16.09.2018 / 15:137РусŁacБел

Шалом, Мінск! Каларытнае яўрэйскае свята разгарнулася ў Верхнім горадзе 16 верасня

Фестываль «Восеньскія святы» праходзіць у Верхнім горадзе 16 верасня, піша агенцтва «Мінск-Навіны».

- Традыцыйная музыка, танцы, кухня - мы зноў гаворым Мінску «Шалом!», - раскрывае падрабязнасці ўрачыстасці прэс-сакратар Саюза беларускіх яўрэйскіх грамадскіх аб'яднанняў і абшчын Вікторыя Дземідзюк. - Як звычайна, свята не абыдзецца без цымусу і яблыкаў з мёдам: каб год быў такім жа салодкім і ўдалым.

Маца і фалафель, скрыпка і «Хава Нагіла», гумар і мудрасць - гасцей чакае традыцыйнае габрэйскія разнастайнасць. Яны пачуюць, як гучыць рытуальны рог - шофар, навучацца танцаваць 7.40, даведаюцца, навошта юдэі носяць кіпу. Валанцёры суполак правядуць розныя майстар-класы як для малых, так і для людзей «залатога» веку.

Удзельнікі яўрэйскага культурнага таварыства «Эмуна» прэзэнтуюць свае праграмы. Сярод іх дзіцячы праект «Мазл Тав», школа ранняга развіцця «Стэп», моладзевы рух «Школа мадрыхаў» і іншыя.

- Свята габрэйскай культуры - адно з нямногіх мерапрыемстваў, дзе аб'ядноўваюцца прадстаўнікі ўсіх накірункаў іудаізму, - працягвае В. Дземідзюк. - мінчукі даведаюцца, чым жыве кожная з суполак, змогуць пагутарыць з равінам, убачаць выступ ансамбляў «Шалом», «Віцебскія дзяўчаты» і іншых артыстаў. А ў вячэрнім канцэрце праспявае фіналістка тэлевізійнага шоу «Голас 4» Ала Рыд (Масква).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера