Знайсці
16.09.2018 / 15:04РусŁacБел

Улады працягнулі тэрмін санацыі «Забудовы» да 2023 года

Тэрмін санацыі ААТ «Кіруючая кампанія холдынгу «Забудова» працягнуты да 15 ліпеня 2023 года. Гэта прадугледжана пастановай Саўміна № 669 ад 13 верасня, піша tut.by.

Урад узгадніў хадайніцтва Мінскага аблвыканкама.

Санацыя «Забудовы» пачалася ў лістападзе 2015 года. У 2017 Эканамічны суд Мінскай вобласці працягнулі тэрмін санацыі да 19 ліпеня 2018. Суд не задаволіў хадайніцтва «Мінскэнерга» пра пачатак ліквідацыйнай вытворчасці «Забудовы».

Санацыя - гэта не банкруцтва, калі маёмасць сыходзіць з малатка. Санацыя - гэта фінансавае аздараўленне, растэрміноўка пагашэння даўгоў «Забудовы», падкрэслівалі на прадпрыемстве.

Асноўным відам дзейнасці «Забудовы», у якой дзяржаве належыць 63% акцый, з'яўляецца вытворчасць сценавых блокаў. Выручка кампаніі ў 2017 годзе склала 21,3 млн рублёў, страты ад рэалізацыі - 516 тыс. рублёў, чыстыя страты - за 1,2 млн рублёў. У «Кіруючай кампаніі холдынгу «Забудова», якая знаходзіцца ў пасёлку Чысць Маладзечанскага раёна, працуе больш за 600 чалавек, вынікае з справаздачнасці кампаніі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930