Знайсці
16.09.2018 / 09:352РусŁacБел

У Егіпце арыштавалі сыноў былога прэзідэнта Мубарака за растрату 115 мільёнаў даляраў

У Егіпце арыштавалі двух сыноў былога прэзідэнта Хосні Мубарака па абвінавачванні ў маніпуляцыях на фондавым рынку.

Алаа і Гамаля Мубарака абвінавачваюць у парушэнні рэгуляцый фондавага рынку і цэнтральнага банка, паведамляе bbc.com са спасылкай на дзяржаўнае інфармацыйнае агенцтва Mena.

Справа супраць іх распачалі ў 2012 годзе, пасля таго, як іх бацьку знялі з пасады. Браты знаходзіліся на волі на працягу трох гадоў пасля выплаты закладу.

Падазраваных абвінавачваюць у растраце 115 млн даляраў.

Алаа - бізнэсмэн, які заўсёды заставаўся па-за палітыкай, тады як Гамаль - былы банкір, якога лічылі пераемнікам бацькі, перш чым самога Мубарака, скінулі падчас «арабскай вясны» ў 2011 годзе.

Ужо тады братоў арыштавалі па шэрагу абвінавачванняў і разам з бацькам прысудзілі да трох гадоў за кратамі за растрату дзяржаўных сродкаў.

У 2017 годзе егіпецкі суд вызваліў 90-гадовага былога прэзідэнта, які кіраваў краінай на працягу трох дзесяцігоддзяў, пасля таго, як былі адхіленыя абвінавачванні супраць яго ў гібелі пратэстоўцаў у 2011 годзе.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930