Знайсці
15.09.2018 / 15:2113РусŁacБел

Беларусь заняла 53 месца ў рэйтынгу якасці жыцця ААН

Беларусь заняла 53 месца ў свежым індэксе чалавечага развіцця, складзеным аналітыкамі Праграмы развіцця ААН.

Месца краіны ў рэйтынгу вызначалася па такіх паказчыках: працягласць жыцця, узровень адукацыі і даходаў. Беларусь ацанілі ў 0,808 бала (максімум — 1) і наша краіна заняла 53 месца са 189 краін.

На першым месцы Нарвегія з паказчыкам 0,953. На другім — Швейцарыя з індэксам 0,944, на трэцім — Аўстралія з вынікам 0,939. На чацвёртым і пятым месцах апынуліся Ірландыя і Нямеччына з індэксамі 0,939 і 0,938 адпаведна.

Таксама ў першую дзясятку ўвайшлі Ісландыя, Ганконг, Швецыя, Сінгапур і Нідэрланды.

Найлепшы паказчык сярод постсавецкіх краін прадэманстравала Эстонія — 30-е месца з індэксам 0,871. Польшча заняла 33-е месца, Літва — 35-е, Латвія — 41-е, Расія — 49-е, Украіна — 88-е.

На апошнім, 189-м, месцы ў рэйтынгу апынуўся Нігер.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера