Знайсці
15.09.2018 / 09:5923РусŁacБел

Знайшліся новыя доказы сувязі «Пятрова» з расійскай разведкай

Журналісты расійскай «Новай газеты» знайшлі доказы, якія могуць сведчыць аб дачыненні падазраваных у атручванні Скрыпалёў Аляксандра Пятрова і Руслана Башырава да Міністэрства абароны Расіі.

У даведцы Федэральнай міграцыйнай службы на імя аднаго з падазраваных Аляксандра Пятрова ёсць паметка «звестак не даваць», і ў ёй напісаны тэлефон: 195-79-66.

Паводле журналістаў, гэты нумар адносіцца да Харошаўскага раёна Масквы, у якім знаходзіцца штаб Галоўнага разведвальнага ўпраўлення Мінабароны Расіі.

Акрамя таго, калі ў любым пошукавіку ўвесці першыя пяць лічбаў з даведкі на Пятрова, то знойдзецца некалькі нумароў тэлефонаў падраздзяленняў і падведамных структур Мінабароны.

«Хутчэй за ўсё, нумар у даведцы ФМС на Пятрова, — гэта тэлефон аддзела кадраў месца, дзе яны служаць», — цытуе выданне былога супрацоўніка спецслужб.

Чытайце таксама: У заяўцы на пашпарт «Пятрова» з Солсберы ёсць паметка ад спецслужб ФОТА

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930