Знайсці
14.09.2018 / 22:10РусŁacБел

Украінскія вайскоўцы правялі інспекцыю ў Беларусі

Інспекцыйная група з Украіны ў складзе чатырох вайскоўцаў 11-13 верасня правяла інспекцыю на тэрыторыі Беларусі, паведамляе Міністэрства абароны.

Вайсковыя інспектары, у прыватнасці, наведалі 38-ю асобную гвардзейскую дэсантна-штурмавую брыгаду. Украінскім вайскоўцам далі магчымасць ацаніць інфармацыю ў дачыненні да асабовага складу, асноўных сістэм узбраення і ваеннай тэхнікі, прадстаўленай Беларуссю ў рамках Венскага дакумента 2011 года аб мерах умацавання даверу і бяспекі.

Інспекцыя праведзена ў адпаведнасці з палажэннямі пагаднення паміж урадам Беларусі і Кабінетам міністраў Украіны аб дадатковых мерах даверу і бяспекі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930