Знайсці
14.09.2018 / 20:068РусŁacБел

У Міністэрстве адукацыі расказалі, якім прафесіям будуць навучацца старшакласнікі на ўроках працы

У Беларусі вызначаны пералік прафесій рабочых (служачых), па якіх будуць навучацца старшакласнікі на ўроках працы.

Спіс прафесій рабочых уключае 86 пазіцый. Сярод іх бетоншчык (трэці разрад), візажыст (чацвёрты разрад), вязальшчыца (другі разрад), ганчар (трэці разрад), касір гандлёвай залы (чацвёрты разрад), кандытар (другі разрад), маляр (другі разрад), афіцыянт (трэці разрад), сталяр (другі разрад), швачка (другі разрад).

Прафесій служачых 8: агент, агент па турызме, агент рэкламны, справавод, машыністка, памочнік выхавацеля, сакратар і сацыяльны работнік.

З новага навучальнага года ў 10-х класах з'явіліся ўрокі працы, на якіх старшакласнікі сталі атрымліваць прафесійныя навыкі, асвойваючы адукацыйную праграму прафпадрыхтоўкі рабочых (служачых) у аб'ёме 6 гадзін у тыдзень. Раней вывучэнне прадмета «Працоўнае навучанне» завяршалася ў 9-м класе.

БелТА

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930