Знайсці
14.09.2018 / 13:1710РусŁacБел

«Казаў маці, што чакае зомбі-апакаліпсіс» — хлопец жорстка забіў дзяўчыну, нанёс 90 удараў нажом

Падрабязнасці справы агучвае sb.by.

Год таму на тэрыторыі адной з мінскіх школ 22-гадовы хлопец жорстка забіў маладую жанчыну. У жніўні 2018 года ён атрымаў 22 гады калоніі. Нядаўна Вярхоўны суд адхіліў апеляцыю хлопца.

Пра падрабязнасці справы распавёў следчы Міхаіл Жукоўскі.

Малады чалавек, які забіў дзяўчыну, раней не быў судзімы. Жыў разам з маці, пасля школы нідзе не працаваў. Бавіў час за камп’ютарам: захапляўся анімэ і фільмамі з Брусам Лі. Хлопец нават дастаў недзе манекен і зрабіў сабе нунчакі. Па вечарах выходзіў у лес каля дома «адпрацоўваць прыёмы». Таксама меў цэлую калекцыю нажоў, у асноўным, праўда, іржавых.

Калі маці пыталася ў сына, навошта яму гэта, то хлопец адказваў, што рыхтуецца да зомбі-апакліпсісу.

У мінулым верасні хлопец ішоў патрэніравацца з нунчакамі і сустрэў знаёмую з сяброўкай. Разам пайшлі на двор найбліжэйшай школы.

Хлопец быў у страйкбольнай масцы з нунчакамі. Ён пачаў паказваць дзяўчатам «прыёмы», тыя нават здымалі яго на відэа.

Але пасля знаёмая нагадала хлопцу даўнюю справу, калі яе вінавацілі ў крадзяжы мабільніка, а хлопец быў сведкам. Яна выказала хлопцу сваю крыўду. Той у адказ дастаў нож. Лёгка параніў сяброўку сваёй знаёмай, тая збегла.

Параненая дзяўчына пагрукалася ў школу. Вартаўнік выклікаў міліцыю. За гэты час хлопец ужо збег.

На школьным двары засталося толькі цела яго знаёмай. Хлопец ударыў яе нажом больш за 90 разоў.

Аператыўнікі паглядзелі відэа на мабільніку дзяўчыны, але хлопец быў у масцы. Сяброўка, якой удалося щратавацца, узгадала татуіроўку на далоні забойцы — трохвугольнік з вокам. Па гэтай прыкмеце злачынцу і адшукалі. Калі да яго прыйшла міліцыя, хлопец спакойна спаў у сваім ложку.

Як высветлілі эксперты, хлопец меў змяшаны разлад асобы. Ён лёгка раздражняўся, быў абыякавы да іншых людзей. Таксама ён быў аматарам панюхаць клей. Але падчас забойства быў абсалютна цвярозым і ў адэкватным стане.

А генная экспертыза паказала, што хлопец датычны да яшчэ аднаго злачынства — яго ДНК знайшлі на месцы абрабавання кіёска ў 2011 годзе. Хлопец прызнаўся, што зрабіў гэта разам з сябрам.

Затрымалі і сябра. Яму далі 2 гады зняволення.

А забойца правядзе ў калоніі наступныя 22 гады.

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930