Знайсці
14.09.2018 / 12:5416РусŁacБел

Намеснікам дэкана журфака БДУ стане 30-гадовы работнік ІАЦ, спецыяліст па мемах

Ад 17 верасня намеснікам дэкана факультэта журналістыкі БДУ стане 30-гадовы Уладзімір Сцяпанаў. 

У 2010 годзе ён скончыў журфак, потым вучыўся ў магістратуры і аспірантуры, выкладаў у alma mater.

Уладзімір Сцяпанаў, фота journ.bsu.by

Адначасова з работай на журфаку на яго звярнулі ўвагу ў Інфармацыйна-аналітычным цэнтры пры Адміністрацыі прэзідэнта. Ён быў дарадцам-кансультантам аднаго з упраўленняў.

Сцяпанаў стаў кандыдатам філалагічных навук, абараніўшы дысертацыю па тэме «Сацыяльныя медыя ў працэсах трансфармацыі журналісцкай дзейнасці ў Беларусі». У сферы яго даследаванняў — праца беларускіх СМІ ў сацыяльных сетках і, у прыватнасці, выкарыстанне мемаў. Прычым аналізуюцца медыя ўсяго спектру, уключна з «Хартыяй'97» і тэлеграм-каналамі.

Калі ж ад пасады дырэктара Інстытута журналістыкі БДУ вызвалілі Сяргея Дубовіка, адным з імаверных пераемнікаў разглядаўся і Сцяпанаў, але яму ў дакор ставілася тое, што ён занадта малады. 

Таму дэканам стала Вольга Самусевіч, а Сцяпанаў стане яе намеснікам. 

Яго характарызуюць як прагрэсіўнага чалавека, які не трымаецца за састарэлую савецкую метадалогію і ў сваіх навуковых работах і практычных занятках адлюстроўвае і аналізуе цяперашнюю рэчаіснасць, а не рэаліі мінулага стагоддзя. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930