Знайсці
14.09.2018 / 06:248РусŁacБел

Шакуцін падабраў яшчэ аднаго звольненага топ-чыноўніка 

Экс-міністар лясной гаспадаркі Міхаіл Амельяновіч стаў намесьнікам генэральнага дырэктара па вытворчасьці і якасьці холдынгу «Амкадор», піша Радыё Свабода.

У прэс-службе холдынгу карэспандэнту Свабоды сказалі, што Амельяновіч заняў гэтую пасаду «зусім нядаўна» і яго зьяўленьне ў «Амкадоры» «зусім лягічнае».

«Сувязь яго з «Амкадорам» лягічная і вельмі прамая. Мы зь Міністэрствам лясной гаспадаркі заўсёды працавалі ў цесным кантакце. А калі Амельяновіч займаў пасаду міністра, была створана сумесная рабочая група «Амкадора» і міністэрства, бо ў лясных гаспадарках таксама працуе наша тэхніка», — сказаў прэс-сакратар Аляксандар Маліноўскі.

Амельяновіча звольнілі за правал у барацьбе з карупцыяй

Кіраўнік Беларусі Аляксандар Лукашэнка звольніў Міхаіла Амельяновіча з пасады міністра лясной гаспадаркі яшчэ 15 лютага за «непрыняцьце дзейсных захадаў у барацьбе з карупцыяй і эканамічнымі правапарушэньнямі ў падведамасных арганізацыях». Ад таго часу пра лёс Міхаіла Амельяновіча нічога не было вядома.

***

Міхаіл Амельяновіч — далёка не першы топ-чыноўнік, які пасля адстаўкі з дзяржаўнай службы ўладкаваўся ў бізнэс-структурах Аляксандра Шакуціна.

У прыватнасці, першым намеснікам генеральнага дырэктара «Амкадора» станавіўся Сяргей Ткачоў, экс-памочнік Аляксандра Лукашэнкі. Былая намесніца кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Наталля Пяткевіч узначаліла турыстычную кампанію «Шантэр».

У структурах Шакуціна працавалі былы кіраўнік БРСМ Аляксандр Нахаенка, былы віцэ-мэр Мінска Сяргей Радаман, былы генеральны дырэктар МАЗа Мікалай Касцень, былы міністр транспарта Іван Шчэрба.

Алесь Дашчынскі, Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930