Знайсці
13.09.2018 / 23:001РусŁacБел

Порназорка напіша кнігу пра Трампа

Порнаакцёрка Стэфані Кліфард, вядомая пад псеўданімам Сторм Дэніелс, выпусціць кнігу пра свае сэксуальныя адносіны з прэзідэнтам ЗША Дональдам Трампам, паведамляе The New York Times.

Фота: Instagram.

Твор пад назвай «Поўнае выкрыццё» з'явіцца ў продажы ў канцы кастрычніка, перад прамежкавымі выбарамі ў Кангрэс.

Кліфард стала вядомай пасля з'яўлення інфармацыі пра яе інтымныя сувязі з Трампам і грошы, якія ён нібыта заплаціў за яе маўчанне.

У Кліфард і Трампа былі сэксуальныя кантакты ў 2006-2007 гадах. Паведамлялася, што ў разгар прэзідэнцкай кампаніі ў 2016 годзе адвакат Майкл Коэн заплаціў порнаакцёрцы 130 тысяч даляраў за маўчанне. У Белым доме гэтыя даныя назвалі хлуснёй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930