Даслаць навіну
Знайсці
14.09.2018 / 09:19 3

Прывозім у Мінск рэдакцыю Wonderzine — расказваем падрабязней, хто гэта

Тыдзень таму мы анансавалі, што разам з Прэс-клубам ладзім адкрытую сустрэчу з журналісткамі расійскага выдання Wonderzine: рэдактаркай рубрыкі «Жыццё» Сашай Савінай, б’юці-рэдактаркай Маргарытай Віравай і дырэктаркай дыстрыбуцыі Ксеніяй Пятровай. Адбудзецца яна 24 верасня ў 19.00 па адрасе: вуліца Веры Харужай, 3-60.

Ужо ў першы дзень на падзею зарэгістравалася каля 100 чалавек, але вы яшчэ можаце зведаць удачу і далучыцца да нашай дыскусіі (рэгістрацыя па гэтай спасылцы).

Нагадаем, што спрачацца (ці не) мы будзем наконт таго, якім павінна быць сучаснае выданне для жанчын.

Госці падзеляцца сваім поглядам на фемінісцкі парадак дня і праблемы жанчын у Расіі і СНД. Нас чакае абмеркаванне як мінімум наступных тэм:

Саша Савіна, рэдактарка раздзела «Жыццё»:

Павялічыць выяву

«Эмацыйнае порна: як пісаць на сацыяльныя тэмы карэктна і пры гэтым не маніпуляваць чытачом».

Ксюша Пятрова, рэдактарка росту і дыстрыбуцыі:

Павялічыць выяву

«Як пісаць пра ЛГБТКІА + чаму фемінісцкаму выданню гэта неабходна»;

«Што рабіць, калі ў вас класныя тэксты, але іх ніхто не чытае».

Маргарыта Вірава, б’юці-рэдактарка:

Павялічыць выяву

«Якія змены адбыліся ў выданнях аб прыгажосці і стылі з папулярызацыяй фемінізму»;

«Як пазбягаць лукізму і дыскрымінацыі ў матэрыялах пра цела, знешнасць і макіяж».

Пра выданне

Сайт Wonderzine з’явіўся ў медыяпрасторы пяць гадоў таму і адразу вылучыўся на фоне іншых рускамоўных выданняў сваім падыходам да тэмаў. Каманда выйшла далёка за межы прыгажосці, кухні, адносін і свецкай хронікі.

Cайт належыць незалежнаму расійскаму выдавецкаму дому Look At Media, які, акрамя Wonderzine, выпускае (выпускаў) інтэрнэт-газету пра жыццё горада The Village, моладзевы інтэрнэт-часопіс FURFUR і іншыя.

На момант запуску, летам 2013 года, у камандзе Wonderzine было 10 чалавек. Сёння ў асноўным складзе рэдакцыі 15 чалавек, якія кіруюць вялікай сеткай пазаштатных аўтараў. Сайт мае пяць асноўных рубрык («Жыццё», «Здароўе», «Прыгажосць», «Забавы», «Стыль»), у кожнай ёсць свой рэдактар.

Wonderzine імкнецца глядзець на жанчын без стэрэатыпаў. Калі зірнуць на апошнія найбольш папулярныя матэрыялы на сайце, становіцца відавочна, што партал па-іншаму падае звыклыя для «жаночага» глянцу тэмы. Ці ўвогуле піша пра тое, пра што іншыя не наважваюцца:

«Аргазм ад пяткі: Як мастурбіруюць розныя жанчыны»,

«Сяброўкі нявесты: чаму дзявочнік усё яшчэ існуе»,

«Кідай на палове дарогі: чаму неабавязкова даводзіць пачатае да канца»,

«Штучная матка і УГД у тэлефоне: якой будзе цяжарнасць будучага».

Бонус

Мы ладзім гэтае мерапрыемства пры падтрымцы нашых партнёраў, якія да таго ж абяцаюць падарункі на самой сустрэчы.

Прадстаўнікі кампаніі «Мэбля, што расце» разыграюць настольную лямпу сярод самых актыўных гасцей сустрэчы.

Супрацоўнікі CeramoHeat прыйдуць на імпрэзу са сваім інфрачырвоным абагравальнікам — сысці з ім дадому можа любы з вас!

Салон акуляраў «Золушка», што на праспекце Незалежнасці, 16, разыграе сярод прысутных сертыфікаты са зніжкамі на акуляры і лінзы. А кампанія «Аліварыя» пачастуе ўсіх нас смачнымі безалкагольнымі напоямі.

Да сустрэчы!

Nina.nn.by

4
Гісторык / адказаць
15.09.2018 / 12:30
Ніна, навошта вы цягнеце ў Беларусь прадстаўнікоў адыёзнага феміністычнага выдання? Каб тлуміць галаву і надалей? Фемінізм - гэта радыкальная ідэалогія і галоўная чума ХХІ стагоддзя і на Беларусі яна дакладна не патрэбна!
1
Shin’ichirō Diakité / адказаць
18.09.2018 / 02:21
Гісторык , як раз такі фэмінізм не радыкальная, а занадта пасыўная і замкнутая на сабе ідэалогія, аґрэсыўная і навязьлівая ідэалёґіі — гэта патрыярхат і традыцыяналізм.
0
Гісторык / адказаць
21.09.2018 / 00:18
Shin’ichirō Diakité , Прабачце, мне не цікава меркаванне невукаў. Патрыярхат - гэта ўвогуле не ідэалогія. А тео, што вы мяшаеце ўсё ў адзін кош - выдае ў вас чалавека неадукаванага. І яшчэ - патрыярхату як сістэмы - даўно няма. Нажаль. Ад гэтага і ўсе праблемы сучаснага грамадства.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30