Знайсці
14.09.2018 / 11:043РусŁacБел

Турцыя праяўляе інтарэс да «Пеленга»: яны хочуць купіць яго цалкам або нейкую частку

Турэцкі бок праяўляе інтарэс да «Пеленга» — звыштэхналагічнага беларускага завода, раней — канструктарскага бюро, што спецыялізуецца на оптыка-электронным прыборабудаванні падвойнага прызначэння.

Пра гэта паведамляюць крыніцы «Нашай Нівы».

Фота: peleng.by

Па форме ўласнасці «Пеленг» з'яўляецца адкрытым акцыянерным таварыствам, таму такая ўгода тэарэтычна магчымая. 

Раней лічылася, што цікавіцца ўваходам у «Пеленг» на сур'ёзным узроўні можа толькі Расія, а доступ трэціх краін да тэхналагічных сакрэтаў непажаданы, бо раззлуе гэтага саюзніка. 

Хаця, можна падумаць, аналагічную зацікаўленасць могуць праяўляць і кітайцы. 

Як вядома «Нашай Ніве», турэцкі бок пачынае кулуарнае абмеркаванне пытання «Пеленга» з кіраўніком краіны. 

nn.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера