Знайсці
13.09.2018 / 17:014РусŁacБел

Сябры і сям'я міліцыянта, які застрэліўся пад Брэстам: «Мы не разумеем, што здарылася»

Цела лейтэнанта Маскоўскага РАУС Брэста Валерыя Калькіса знайшлі ў лесе днём 12 верасня. Па папярэдняй версіі, міліцыянт застрэліўся з табельнай зброі.

Фота са старонкі Валерыя Калькіса ў сацсетках

Следчы камітэт пацвердзіў факт смерці Калькіса і паведаміў, што, найхутчэй, здарэнне не мае крымінальнага характару.

Але прычыны самагубства невядомыя.

Валерыю нядаўна споўніўся 21 год. Сёлета ён скончыў Магілёўскі інстытут МУС. Жыў з бацькамі. Бацька — будаўнік, маці —бухгалтар.

«Я вельмі добра сябраваў з Валерыем. Але нічога не ведаю. Ніхто не разумее, што адбылося і чаму. Адзін з агульных сяброў кажа, што званіў Валерыю ў пятніцу — усё было нармальна. А пасля прайшло некалькі дзён — і вось… — распавёў «Нашай Ніве» сябар Валерыя. — На працу ён таксама не скардзіўся. Казаў, што калектыў добры, на працы усё добра. Мы вучыліся разам. Валеры вучыўся нармальна. Абсалютна адэкватны хлопец. Ніякіх псіхічных зрываў не было».

Па словах хлопца, ён даведаўся пра смерць Валерыя ад яго маці. Жанчына сказала, што таксама не ведае, што стала прычынай.

«Мы не ведаем зусім нічога і самі хацелі б дазнацца», — кажа сястра міліцыянта

Па непацверджанай інфармацыі, прычынай магло стаць нераздзеленае каханне. Ёсць інфармацыя, што цела міліцыянта знайшлі непадалёк ад дома яго знаёмай дзяўчыны.

УШ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930