Знайсці
13.09.2018 / 16:3828РусŁacБел

У Германіі 3,6 тысячы дзяцей сталі ахвярамі сэксуальнага гвалту з боку святароў

Больш за 3,6 тысячы дзяцей, многія з якіх ва ўзросце 13 гадоў ці менш, сталі ахвярамі сэксуальнага гвалту з боку каталіцкага духавенства ў Германіі за апошнія семдзесят гадоў, напісалі нямецкія выданні Die Zeit і Der Spiegel, якія азнаёмілася з даследаваннем, праведзеным па даручэнні Рымска-каталіцкай царквы, да яго публікацыі.

Як мінімум 1670 каталіцкіх работнікаў датычныя да інцыдэнтаў з 3677 дзяцьмі. Адзначаецца, што даследаванне праводзілася на працягу чатырох гадоў трыма універсітэтамі.

Само даследаванне яшчэ не апублікавана, аднак СМІ паспелі азнаёміцца з копіямі дакладаў да публікацыі — яна запланавана на 25 верасня.

Даследаванне ахоплівае перыяд з 1946 года па 2014 год. У ім вывучаюцца выпадкі жорсткага абыходжання з дзецьмі, кожны шосты выпадак звязаны з згвалтаваннем, высветлілі аўтары даследавання. Пры гэтым большасць ахвяр згвалтавання — хлопчыкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930