Знайсці
13.09.2018 / 16:1612РусŁacБел

Паклонскую, якая была супраць павышэння пенсійнага ўзросту, пазбавілі пасады ў Дзяржаўнай думе

Былы «пракурор Крыму», дэпутат Дзярждумы Расіі Наталля Паклонская страціла пасаду кіраўніка камісіі па кантролі за звесткамі аб даходах дэпутатаў.

Фота: Wikimedia Commons.

Пра скасаванне камісіі па даходах, якую ўзначальвала Паклонская, у чацвер паведаміла журналістам старшыня камітэта Дзярждумы па рэгламенце Вольга Савасцьянава.

Ці звязана гэта з галасаваннем Паклонскай супраць пенсійнай рэформы, яна не сказала.

Дзярждума Расіі прыняла ў першым чытанні законапраект аб павышэнні пенсіённага ўзросту 19 ліпеня. «За» прагаласавалі толькі дэпутаты «Адзінай Расіі» (328 чалавек). Адзіным членам фракцыі адзінаросаў, хто прагаласаваў супраць, была Паклонская.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера