Знайсці
13.09.2018 / 14:5814РусŁacБел

Прэзідэнт Узбекістана падарыў Лукашэнку зборнік вершаў Якуба Коласа ФОТАФАКТ

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў пасля перамоваў з Аляксандрам Лукашэнкам уручыў кіраўніку беларускай дзяржавы першы асобнік зборніка вершаў Якуба Коласа, перакладзены на узбекскую.

Кніга ва Узбекістане была выпушчаная зусім нядаўна. У зборнік, які назвалі «Родныя песні», увайшлі вядомыя творы беларускага паэта.

«Ён апяваў падабенства нашых народаў, пісаў пра прыроду Узбекістана, рысы ўзбекскага народа», - адзначыў Шаўкат Мірзіееў. У Ташкенце Колас нейкі час жыў ва эвакуацыі.

Паводле яго слоў, Якуба Коласа ва Узбекістане вельмі любяць. Пасля адкрыцця яго бюста ў Ташкенце вялікая колькасць гараджан наведалі гэтае месца і ўсклалі кветкі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера