Знайсці
13.09.2018 / 11:079РусŁacБел

У Гродне восы напалі на дзяцей у дзіцячым садку. Пяцёра малых у шпіталі

У Гродзенскай вобласці спецыялісты рэгіструюць павелічэнне нападаў восаў на людзей. Так, напрыклад, у абласным цэнтры агрэсіўныя насякомыя напалі на выхаванцаў дзіцячага садка па вуліцы Вольгі Соламавай. Пяцёра малых былі шпіталізаваныя ў дзіцячую бальніцу, паведамляе тэлеканал «Беларусь 4».

За мінулы месяц да дактароў з прычыны ўкусаў пчол і восаў звярнулася каля 50 чалавек.

Спецыялісты кажуць, што насякомыя пачалі масава нападаць на людзей, чаго ў папярэднія месяцы не назіралася.
Так, у семярых гродзенцаў, якія звярнуліся па медыцынскую дапамогу, дыягнаставалі шматлікія ўкусы насякомых. За жнівень медыкі шпіталізавалі 11 чалавек.

У горадзе восы селяцца на гарышчах, дахах і балконах верхніх паверхаў. Ратаваць людзей ад надакучлівых насякомых — абавязак супрацоўнікаў МНС. За апошні месяц яны сотні разоў выязджалі на такія выклікі. Ратавальнікі кажуць, што восы вельмі часта выбіраюць для свайго жылля будынкі школ і садкоў: 90% выездаў прыйшлося на дадзеныя навучальныя ўстановы.

Tut.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера