Знайсці
13.09.2018 / 10:3510РусŁacБел

Толькі 14% мінскіх школьнікаў абсалютна здаровыя

Фота Сяргея Гудзіліна

Толькі 14% сталічных школьнікаў маюць першую групу здароўя, гэта значыць абсалютна здаровыя, паведаміла «Мінск-Навінам» галоўны пазаштатны спецыяліст па медыцынскім забеспячэнні дзяцей у арганізаваных калектывах камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама Аксана Піцэвіч.

— Другую групу здароўя маюць 64% мінскіх школьнікаў, трэцюю - 20%, чацвёртую — 2%, — адзначыла А. Піцэвіч. — Пры гэтым, калі ў пачатковай школе з другой групай здароўя 66% навучэнцаў, то ва ўзросце 14-18 гадоў - ужо 61%.

Да ведама, дзеці з першай групай здароўя цалкам здаровыя, з другой - з невялікімі адхіленнямі (няма хранічных хвароб, але ёсць функцыянальныя парушэнні, напрыклад лішняя вага, саслаблены зрок). Таксама дактары ставяць дзіцяці другую групу здароўя, калі ён часта хварэе на вострыя рэспіраторныя інфекцыі. Да трэцяй групы здароўя адносяцца дзеці з хранічным захворваннямі, да чацвёртай — дзеці-інваліды.

- Сярод захворванняў сталічных школьнікаў лідзіруюць хваробы органаў дыхання, на другім месцы — хваробы органаў зроку, на трэцім — траўмы, атручванні, на чацвёртым - хваробы касцёва-мышачнай сістэмы. Пяты радок займаюць хваробы скуры і падскурнай клятчаткі (экзэма, псарыяз і інш.), - патлумачыла А. Піцэвіч.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930