Знайсці
12.09.2018 / 22:2812РусŁacБел

Прэзідэнт Узбекістана назваў «пацукамі» родных Іслама Карымава

Прэзідэнт Узбекістана Шаўкат Мірзіёеў назваў пацукамі ранейшых «гаспадароў» Ферганскай вобласці, якія «разрабавалі» рэгіён. Як паведамляе агенцтва «Фергана», якое апублікавала аўдыёзапіс выступу Мірзіёева, гаворка ідзе пра сваякоў былога прэзідэнта рэспублікі Іслама Карымава.

Мірзіёеў заявіў, што нафтаперапрацоўчы завод у Фергане практычна не працуе, паколькі раней ім завалодалі «пацукі», так званыя ферганскія нявесткі, якія «разрабавалі» вобласць.

Як сцвярджае «Фергана», гаворка ідзе пра сваякоў Карымава. «Ферганскія нявесткі» — удава Карымава Таццяна і яе сястра Тамара Сабірава, якія нарадзіліся ў гэтай вобласці. Пад іх заступніцтвам сын Сабіравай і пляменнік Карымава Акбаралі Абдулаеў атрымалі кантроль над НПЗ, цэментавым заводам, сеткай гасцініц, гандлёвых комплексаў і іншымі прадпрыемствамі. Некалькі гадоў таму Абдулаева судзілі, выпусцілі датэрмінова, і ён пакінуў Узбекістан.

Фергана

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930