Даслаць навіну
Знайсці
12.09.2018 / 21:32 6

Трамп падпісаў указ пра санкцыі за замежнае ўмяшанне ў выбары

Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп падпісаў указ аб адказнасці за ўмяшанне ў выбары, паведаміў яго саветнік па нацыянальнай бяспецы Джон Болтан.

Указ прадугледжвае ўвядзенне санкцый супраць замежных асоб і арганізацый, якіх спецслужбы ЗША будуць падазраваць ва ўмяшанні ў выбары шляхам «кібератак або іншым чынам».

Абмежавальныя меры будуць уводзіцца таксама за распаўсюджванне прапаганды і дэзінфармацыю. Санкцыі ўключаюць замарозку актываў, абмежаванне на экспарт і імпарт, забарону на атрыманне інвестыцый ад грамадзян ЗША і іншыя меры.

Болтан дадаў, што ў дакуменце не называюцца канкрэтныя краіны, паколькі «пагрозы выбарам зыходзяць ад некалькіх крыніц».

4
Мікола / адказаць
13.09.2018 / 08:34
Нічога новага ..Стары спосаб ціску на іншыя краіны цяпер быццам бы будзе мець законную глебу ..Міравы агрэсіўны жандарм з Амерыкі.
0
Вікент Жымойтавіч Цвердазуб / адказаць
13.09.2018 / 12:18
Няма жыцця ў ЗША, 
кругом усе вінаватыя. 
Нават свойская лапша
не лезе дземакратам. 

Дык выпісалі санкцыі, 
ударыць па партнёрам. 
Каб пуця ў пертурбацыі
раптоўна стаў анёлам. 

Душыць эканамічна
прывыклі як заўжды. 
Рускім - не крытычна, 
наядуцца лебяды. 

Але ж мясцовы Коля, 
што змагарок з падполля, 
ужо трасе кульцяпкай -
уразіў штаты папкай. 

Гразіцца расеянцам, 
крычыць "героям мала". 
Галаву ў паўстанца 
імперыя забрала. 

Цяпер ён "воін швета", 
гатовы кідаць зігу, 
пры нем пяе кабета, 
круціць пуце фігу. 


Змагаецца дзень кожны, 
ЗША падмога трэба, 
а то ў саюз таёжны
зацягне фанабэра. 

Але адзін канфуз,
у вока жорстка тычыць: 
штаты, саксы і індус -
яго рускім клічуць. 

Вось праблематыка 
змагароў з сабою, 
ня трэба матэматыкі, 
каб данесці сойбою: 

Не негр у ЗША
адчуе санкцыі, 
а ён у шабанах
у сваёй хібарцы. 
0
Димон / адказаць
13.09.2018 / 13:13
Уважаю президента за непризнание путинских ОПГ государств.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30