Даслаць навіну
Знайсці
12.09.2018 / 21:26 5

Як вясковец з-пад Маларыты выпіў 19 шклянак ВІДЭА

Праграма «Вяскоўцы» тэлеканала «Белсат» запрашае ў госці да вясковых шоўменаў у Дарапеевічы Маларыцкага раёну.

Калі гэтыя артысты збіраюцца разам, усё сяло ходзіць ходырам — на вуліцах пераліваецца гармонік, не змаўкаюць песні ды жарты. Следам за гэтымі людзьмі заўсёды крочыць Свята.

Гэтым разам удзельнікі самадзейнага калектыву сабраліся на рэпетыцыю, каб падрыхтавацца да Дня нараджэння сваёй каляжанкі і суседкі. Не абышлося тут без музыкі, вясёлай гамонкі і жартаў. Адзін з удзельнікаў гурта распавёў пра сваё прыгоды ў горадзе: як яму прапанавалі выпіць 20 шклянак гарбаты, але ён адмовіўся і выпіў толькі 19. Мужчына пахваліўся таксама, як ашукаў у горадзе міліцыянта.

Пакуль артысты рыхтавалі сваё шоу, вядоўца праграмы Віктар Шукеловіч гуляў у футбол, мыў памідоры водным пісталетам, шукаў маліны, рабіў закаткі на зіму ды размаўляў з мясцовай гаспадыняй, якая расказала, ці хацела б паехаць на паказ моды ў Мілан, чаму любіць пасвіць кароў ды згадала адно з самых моцных уражанняў з дзяцінства — п’яўкі на нагах у маці.

Праграму «Вяскоўцы» глядзіце кожнуюсераду а 18:35 на тэлеканале «Белсат» праз спадарожнік «Астра 4A» (ранейшая назва «Sirius 4»).

0
MajuRacyju / адказаць
13.09.2018 / 11:21
Цудоўны выпуск! Дзякуй!
0
ВзглядUA / адказаць
13.09.2018 / 19:43
Говорят почему-то на украинском языке.
0
МатрУна / адказаць
13.09.2018 / 20:40
жанчынка , якую виншуюць , прыгажуня ,  такая милая , прыемная , лагодная усмешка .... - беларусачка шчырая ! 
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30