Знайсці
12.09.2018 / 21:0037РусŁacБел

«Ты будзеш як кілька ў тамаце!» Майстар спорту Расіі па плаванні выклікаў кіраўніка Расгвардыі на дуэль ВІДЭА

Майстар спорту Расіі па плаванні Віктар Салдатаў выклікаў кіраўніка Расгвардыі Віктара Золатава на плавальную дуэль. Напярэдадні Золатаў запісаў відэазварот, у якім у адказ на расследаванне Навальнага пра закупкі прадуктаў у Расгвардыі выклікаў апазіцыянера «на дуэль».

Салдатаў сказаў, што хоча падтрымаць Навальнага, які моцны ў выкрыванні карупцыі, а Золатаў праходзіў вайсковую падрыхтоўку, таму калі ім і спаборнічаць, то на палітычных дэбатах.

«Я хачу табе паказаць, як ты будзеш выглядаць на маім фоне ў басейне. Ты будзеш выглядаць як кілька ў тамаце! Ты будзеш як селядзец пад шубай на маім фоне! Я цябе разбяру як сапраўдны кіт-забойца, як дэльфін. Пры сваіх хлопцах», — сказаў Віктар.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930