Знайсці
12.09.2018 / 19:381РусŁacБел

У сакавіку гаспадыня не пусціла мядзельскіх ратавальнікаў праверыць праводку. А ў верасні з-за кароткага замыкання ў яе згарэў хлеў

Каля пяці раніцы 7 верасня мядзельскім ратавальнікам паведамілі пра пажар у аграгарадку Княгінін.

Калі спецыялісты прыехалі, убачылі, што адкрытым полымем гарэў хлеў. Будынак быў цагляны, электрыфікаваны.

У выніку пажару згарэў увесь дах, цалкам выгаралі некаторыя памяшканні ў хляве. Прычына пажару — кароткае замыканне з-за няспраўнасці праводкі. Хлеў належаў 80-гадовай пенсіянерцы.

— Сёлета ў сакавіку нашы спецыялісты хадзілі па дамах, правяралі стан праводак, выкананне правілаў пажарнай бяспекі. І менавіта на гэтым двары дзверы зачынілі літаральна «перад носам» у ратавальнікаў, — расказала «Рэгіянальнай газеце» інспектар групы прапаганды і агітацыі Мядзельскага ГРАНС Ірына Карапецян. — Калі б нашы спецыялісты праверылі праводку ў хляве, магчыма, пажару б не адбылося.

Рэгіянальная газета

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930