Знайсці
13.09.2018 / 13:1415РусŁacБел

Ці будзе першая параза «Шахцёра» пры Ташуеве і чым скончыцца бітва лузераў? Пытанні 21-га тура вышэйшай лігі

Разам з Букмекерскай канторай Марафон раскажам, што цікавага можа адбыцца ў дваццаць першым туры вышэйшай лігі.

Пасля двухтыднёвай міжнароднай паўзы вяртаецца чэмпіянат Беларусі па футболе. Мінулі дзве траціны першынства, наперадзе — кульмінацыя і развязка футбольнага сезона. 

«Прамень» — «Тарпеда-Мінск»

Гульня дзвюх апошніх каманд чэмпіянату, за якой з мінулага сезона цягнецца шлейф прынцыповасці.

У першым коле мацнейшымі былі падначаленыя Івана Біёнчыка, і пасля гэтага нібы адрэзала — 0 перамог за 15 тураў. І ёсць нарэшце добрая магчымасць гэтую ганебную серыю перарваць. У гэтым ім мусіць дапамагчы форвард Лука Роткавіч, які некалі гуляў за мінскае «Дынама».

У «Тарпеда» сітуацыя крыху менш катастрафічная, але то такое ў змаганні за званне найлепшага з лузераў «вышкі».

Прагноз «НН»: «Прамень» не саступіць.

«Мінск» — «Віцебск»

Неблагі шанец для «Віцебска» замацавацца на п'едэстале. З улікам таго, что пераследнікі з мінскага «Дынама» і «Шахцёра» гуляюць паміж сабой і хтосьці з іх абавязкова турнірныя балы згубіць.

Фота: ФК «Віцебск»

«Мінск» жа знаходзіцца ў хісткім стане — пачынаецца жорсткая барацьба за выжыванне, і проста аддаваць балы падначаленыя Аляксандра Лухвіча дакладна не захочуць.

Прагноз «НН»: «Віцебск» пераможа.

«Шахцёр» — «Дынама-Мінск»

Жалезабетонны матч тура. Можна меркаваць, што ў суботу вызначыцца галоўны канкурэнт БАТЭ ў барацьбе за чэмпіёнства. 

Матч першага кола скончыўся нулявой нічыёй. Фота ФК «Шахцёр».

«Дынама» ў рэшце рэшт перамагло, чым крыху парадавала заўзятараў. Але няма часу расслабляцца, наперадзе — «Шахцёр», які пры Ташуеве яшчэ наогул у чэмпіянаце сваіх прыхільнікаў не засмучваў. 

Прагноз «НН»: «Шахцёр» не саступіць.

БАТЭ — «Дняпро»

Не дапамагае пакуль «Дняпру» і трэнерская ракіроўка — як не было перамог, так і цяпер няма. А ад апошняга месца — усяго адзін бал адрыву.

Але трэба карыстацца тым, што шмат гульцоў БАТЭ было задзейнічана ў гульнях нацыянальнай і моладзевай зборных, і, хутчэй за ўсё, Аляксей Бага захоча паберагчы лідараў.

Прагноз «НН»: перамога БАТЭ.

«Смалявічы» — «Слуцк»

«Слуцк» выдае вельмі стабільны сезон, перамагаючы андэрдогаў і саступаючы беларускім футбольным топам. У першым коле так ад Шыкаўкі пацярпелі і «Смалявічы».

Як будзе на гэты раз, невядома. «Смалявічы» вярнуліся на намінальна родную сінтэтыку ў Кастрычніцкім, Шыкаўка вярнуўся са зборнай — паглядзім, як гэтыя фактары паўплываюць на гульню.

Прагноз «НН»: тотал меншы за 2,5.

«Нёман» — «Іслач»

Неблагі шанец для гарадзенцаў крыху падладзіць турнірнае становішча. «Іслач» не перамагае з чэрвеня, галоўны трэнер вінаваціць у гэтым то ўзроставых гульцоў (іх памянялі на маладых — эфекту пакуль няма), то суддзяў.

Можа, у Гродне нейкія нябесныя сілы падключацца, не ведаем.

Прагноз «НН»: перамога «Нёмана».

«Дынама-Брэст» — «Тарпеда-БелАЗ»

Гэты сезон брэсцкай каманды нагадвае ўсім вядомую казку пра залатую рыбку. Дакладней, яе канцоўку — пра разбітае карыта.

Марадона, аказваецца, нічога не падпісваў з беларусамі, але тут яшчэ пытаннечка, мо Дыега і забыўся. Але наўрад ці мы аргенцінца ў найбліжэйшы час пабачым у Беларусі.

Што дакладна, дык гэта тое, што АБФФ абавязала «Дынама» выплаціць «Нёману» 398 тысяч даляраў за трансфер Паўла Савіцкага.

Украінец Аляксей Хабленка нарэшце здолеў адзначыцца ў складзе «Дынама». Фота ФК «Дынама-Брэст».

Тут яшчэ на носе гульня з жодзінцамі, якія добра ведаюць, як выйграваць у берасцейцаў, і вельмі гэтага хочуць, каб вярнуцца ў барацьбу за найвышэйшыя месцы.

Прагноз «НН»: перамога «Тарпеда».

«Гомель» — «Гарадзея»

Дуэль дзвюх каманд, якія знаходзяцца на ўздыме. У «Гарадзеі» — 13 балаў у апошніх пяці турах. У «Гомеля» - 16 з 18-ці магчымых балаў за шэсць папярэдніх матчаў чэмпіянату.

Фота ФК «Гомель».

Гэтыя серыі дазволілі камандам ускочыць у сярэдзіну табліцы і развітацца з барацьбой за выжыванне. Цікава, як скончыцца вочная гульня двух «бела-зялёных» калектываў.

Прагноз «НН»: «Гомель» не саступіць.

Пакуль не пахаладала, завітай на стадыён! Каб было яшчэ цікавей сачыць за футболам, зрабі стаўку ў Букмекерскай канторы Марафон!

Піліп Каваленка

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930