Знайсці
12.09.2018 / 14:372РусŁacБел

Дырэктарка школы: Я не забараняла настаўнікам наведваць курсы «Мова нанова»

Дырэктарка Глыбоцкай школы № 1 Іна Сауліч абвергла інфармацыю, якая зьявілася ў сацсетках, што яна нібыта забараніла адной з настаўніц наведваць курсы «Мова нанова», піша Радыё Свабода.

Іна Сауліч сказала, што на курсах «Мова нанова» была не адна, а некалькі настаўніц.

«Яны могуць наведваць курсы «Мова нанова», яны свабодныя людзі. Ім не было ніякіх забаронаў ці заўваг. Гэта іх справа. Я ведаю, што яны наведвалі гэтыя курсы і потым дзяліліся сваімі ўражаньнямі», — сказала Іна Сауліч

Адна з настаўніц, якая была на курсах «Мова нанова», Алена Нікіфаровіч, пацьвердзіла карэспандэнту Свабоды, што яе ніхто не выклікаў і не забараняў наведваць курсы «Мова нанова». Яна падзялілася ўражаньнямі ад курсаў.

«Было вельмі цікава і пазнавальна. Цікавыя людзі, якія захапляюцца краязнаўствам, іншымі рэчамі. Чаму я туды не магу схадзіць? Магу, хаця не атрымліваецца штораз», — сказала настаўніца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930