Даслаць навіну
Знайсці
12.09.2018 / 13:23 13

Шэйман падарыў прэзідэнту Зімбабвэ меч ФОТА

Павялічыць выяву

herald.co.zw

Кіраўнік спраў прэзідэнта Беларусі Віктар Шэйман правёў перамовы з прэзідэнтам Зімбабвэ Эмерсанам Мнангагва. Пра гэта піша мясцовая ўрадавая газета The Herald.

У ходзе сустрэчы Шэйман перадаў Мнангагва пасланне ад Аляксандра Лукашэнкі, які яшчэ раз павіншаваў прэзідэнта Зімбабвэ з перамогай на нядаўніх выбарах і будучым днём нараджэння. Беларускі лідар запрасіў кіраўніка афрыканскай дзяржавы ў любы час наведаць Беларусь з афіцыйным візітам, дадаў Шэйман.

Ён перадаў Мнангагва ў якасці падарунка меч, на якім былі напісаныя імя прэзідэнта Зімбабвэ, слоган Pasi neMhandu і леў, якія нагадваюць яго татэм.

Прэзент прыйшоўся па душы Эмерсану Мнангагва. Ён выказаў надзею, што ў бліжэйшы час знойдзе зручную для наведвання Беларусі дату.

Па дадзеных The Herald, акрамя афіцыйнай часткі Віктар Шэйман і Эмерсан Мнангагва правялі сустрэчу «сам-насам». Міністр замежных справаў і міжнароднага гандлю Зімбабвэ Сібусіса Майё сказаў, што высокапастаўлены беларускі чыноўнік арыентуецца на інвестыцыі ў розных сектарах, уключаючы сельскую гаспадарку і горназдабыўную прамысловасць. «Сустрэча з прэзідэнтам была вельмі сардэчнай. Яе вынікам стане ўдзел [Беларусі] ў эканамічных дзейнасці [Зімбабвэ] ў розных сектарах эканомікі », - сказаў ён.

Віктар Шэйман падчас двухдзённага візіту правядзе серыю сустрэч з рознымі міністрамі.

Кіраўнік спраў прэзідэнта Беларусі наведвае Зімбабвэ ўжо другі раз за гэты год. У сакавіку Віктар Шэйман быў там разам з сынам Сяргеем. Яны паабяцалі Зімбабвэ пабудаваць вялікі завод і нарасціць тавараабарот да 1 млрд даляраў. Па выніках 2017 года тавараабарот вырас у 10 разоў і перавысіў 20 млн даляраў.

Tut.by

1
Зiма / адказаць
12.09.2018 / 17:38
Шабля прыйшлася да спадобы гэтаму мнагагве!  Вось гэта пашанцавала!! Бачна па твару што ён уяуляе сабе як секане кракадзiла або малпу якую надакучлiваю.
0
прыложкавая тумбачка / адказаць
13.09.2018 / 09:42
"павіншаваў прэзідэнта Зімбабвэ з перамогай на нядаўніх выбарах і будучым днём нараджэння..."
Віншую і я. Вой як віншую. Лукашэнку. Шэймана. Усіх прыдворных. З гэтым вось "будучым днём нараджэння". Гэта шэдэўр. Гэта эпахальна. Такога яшчэ нідзе не было. Гэта бляск. Вышыня дыпламатычнай думкі. Трыумф інтэлекта і духа. Гэта проста збівае з ног. Перапыняе дыханне. Змушае выпучыць вочы і бяссільна прыпусціць вушы. А ўжо калі глянуць на рускамоўны варыянт НН, дык там зусім... з "грядущим днём рождения"... Авохці мне, авойя! Каравул, не магу... Ратуйце, людцы... ратуйце...
0
не так страшна пятница 14 (лютага), как четверг 13 / адказаць
13.09.2018 / 10:02
прыложкавая тумбачка, шыкоўны каментар)
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2018 2019 2020
снежань студзень люты
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30 31