Даслаць навіну
Знайсці
12.09.2018 / 12:06 27

Драгічынскія гопнікі збілі кіроўцу з Масквы на вачах яго жонкі ВІДЭА

Павел, ураджэнец Драгічына, які жыве і працуе ў Маскве, прыехаў дадому разам з жонкай. Але мясцовым жыхарам не спадабаўся яго манёўр на дарозе. Мужчыну «правучылі» кулакамі.

Падрабязнасці здарэння прыводзіць мясцовае выданне «Першы рэгіён».

14 ліпеня Павел з жонкай Таццянай на сваім старым «Фальксвагене» з расійскімі нумарамі ехаў да сваякоў у Драгічыне. З вуліцы Шаўчэнкі ён планаваў паварот налева ў завулак ў бок вуліцы Кастрычніцкай. Аднак перад самым паваротам ён заўважыў «цэглу» — рух забаронены. Кіроўца на імгненне задумаўся і, прапусціўшы «Опель Зафіру», паехаў проста.

Аднак кіроўцу і пасажыраў «Опеля» нешта пакрыўдзіла ў дзеяннях Паўла, які ў прынцыпе, правілаў і не парушыў. Яны вырашылі яго правучыць. Мужчыны выйшлі са свайго аўто і пашкодзілі Паўлу і твар, і машыну.

Нападнікі ўдарылі яго па твары, разбілі акуляры. Пашкодзілі і дзверы аўтамабіля — гэта ўсё зафіксавалі міліцыянты.

Па словах Паўла, мужчыны былі п’янымі. Цяпер адзін з іх, той, які біў у твар, пад хатнім арыштам, на яго заведзена крымінальная справа.

УШ

5
Естественная реакция - Беларусов / адказаць
13.09.2018 / 08:07
Это была - простая и естественная реакция Беларусов на всё Российское !.. На Российские  Номера и на их поведение-- на наших дорогах !.. Welcome  - Home ! )))
2
test user / адказаць
13.09.2018 / 11:49
Здаецца, нумары тут ні пры чым. Проста ў п'яных гопнікаў часаліся кулакі.
1
Якая розніца адкуль чалавек, якой мовай размаўляе / адказаць
13.09.2018 / 16:34
Ды вы што? А рэакцыя была, усё ж, на расейскія нумары.І ніякай палітыкі, звычайная фобія, ды зайздрасьць. Гапаце вельмі добра ж, па іх разуменьню, у маскве жывецца. Вось і дасталі.
Паказаць усе каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2017 2018 2019
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4
5 6 7 8 9 10 11
12 13 14 15 16 17 18
19 20 21 22 23 24 25
26 27 28 29 30