Знайсці
12.09.2018 / 11:09207РусŁacБел

Ізраілевіч: Магчыма, у Курапатах ляжаць тыя, каго і трэба было расстраляць

Бізнэсмэн Аркадзь Ізраілевіч, які апошнім часам актыўна ўдзельнічае ў спрэчках вакол рэстарана «Паедзем, паядзім», даў інтэрв’ю «Белгазеце», дзе адзначыўся адыёзнымі выказваннямі.

«Межы ахоўных зонаў не парушаныя. Нават калі парушаныя — ёсць цывілізаваныя шляхі рашэння такіх праблем. Я жыву ля мемарыялу «Яма» [паводле інфармацыі «НН», Ізраілевіч жыве ў вёсцы Дроздава, за кіламетр ад Курапатаў — Рэд.] — чаму ні ў каго не балела душа, калі там будавалі гасцініцу «Хілтан», за 20-50 метраў ад «Ямы» знаходзіцца маса рэстаранаў, у якіх па начах музыка грае (і яшчэ як грае!). Парк чалюскінцаў, Трасцянец — у любой кропцы Мінска калісьці нешта нядобрае адбывалася.

Чаму яны ўчапіліся ў Курапаты? А чаму яны не пікетуюць КДБ, каб той рассакрэціў дакументы пра тое, хто расстраляны ў Курапатах? Я не хачу блюзнерыць, але можа быць там былі і тыя, каго і трэба было расстраляць?»,

— сказаў Ізраілевіч.

Бізнэсмен саркастычна прайшоўся па абаронцах Курапатаў.

«На мой погляд, аўтар артыкулаў у «Новым часе» Дзяніс Івашын, галоўны рэдактар газеты Аксана Колб з’яўляюцца сябрамі, як я іх называю, «экстрэмісцкай групы бацькі Севярынца і маткі Шапуцькі», — адзначае бізнэсовец.

«Мяне здзіўляе, што камера аператара, які здымае ў Курапатах для СМІ, купленая на еўрапейскія грошы, а яны абараняюць інтарэсы людзей, якія прапагандуюць бытавы антысемітызм. Мне незразумела, чаму гэтыя людзі стаяць пад сцягам Еўрасаюза. Мне цікава, якая краіна ў Еўропе іх падтрымлівае? Чаму ЕС не хвалюе, што тысячы кіроўцаў, якія штодня праязджаюць па МКАДзе, асацыююць гэтую групу з іх краінамі? Я не веру, што гэтыя людзі б доўга прастаялі пад сцягамі США і Ізраіля. Уявіце маральны ўзровень гэтых людзей: выклікаць хуткую, калі ў гэты ж час іншаму чалавеку можа быць сапраўды кепска, ці выклікаць міліцыю, калі дзесьці адбывецца злачынства», — адзначыў Ізраілевіч.

10 верасня газета «Новы час» выйграла судовы працэс у Аркадзя Ізраілевіча, які патрабаваў 40 тысяч беларускіх рублёў маральнай кампенсацыі за артыкулы ў выданні.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
123
45678910
11121314151617
18192021222324
25262728293031